Мова — гэта вялікі народны
скарб.
Яе нельга не паважаць,
як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Хто не шануе родную мову,
той
не шануе сябе самога, ні свой род,
ні сваіх дзядоў-бацькоў,
якія той жа мовай
гаварылі. (В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы,
варты таго,
каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Роднае слова — гэта першая
крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
Хто адрокся мовы бацькоў
сваіх,
хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка.
Ён чужы ў
роднай вёсцы, у сваёй сям’і.
І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)
Кожны народ мае хаця б адзін
геніяльны твор,
і гэты твор – мова. (А.Разанаў)
Хто забыў сваіх продкаў — сябе
губляе,
хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы,
з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)
ЯК ПАЧАЦЬ
РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?
Простыя
парады:
1. Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001
прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую
цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове!
Нават беларускія пісьменнікі кожны мае "свой варыянт” мовы, з дамешкамі і
рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце,
што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку.
Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць
першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа
размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова
– мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе
выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску
фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і
газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах,
дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі,
інфакіёскамі і г.д.
3. Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы,
эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час
абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць
звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы
бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на
вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці
сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
5. Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на
такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой
беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі
экскурсаводамі і краязнаўцамі.
6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя
тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць
вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі
вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа –
каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей
да вас.
7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым
маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце
яго тлумачыць незразумелыя словы.
8. Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны
па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам
адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
Літаратурныя сайты: асобы пісьменнікаў, паэтычныя зборнікі
Архівы
Беларусі. Архіўныя дакументы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янку Купалу,
Якуба Коласа і інш. – http://www.arhives.gov.by/
Вэб-праект,
прысвечаны Максіму Багдановічу – http://bogdanovich149.narod.ru/
Вэб-праект,
прысвечаны Змітраку Бядулю – http://biadulia.ru/
Вэб-праект,
прысвечаны Цішку Гартнаму – http://tiskagartni.ru/
Электронная
версія музея Івана Шамякіна пад назвай «Майстра» – http://www.shamyakin-goup.iapt.by/
Віртуальны
музей Івана Мележа: старонкі жыцця – http://www.ivan-melez.iapt.by/
Сайт
аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча– http://uladzimir-karatkevich.iapt.by/
Віртуальны
музей Андрэя Макаёнка – http://www.makaenak-goup.iapt.by/