Беларускiя святыБеларускія святы: Каляды
Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны. Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола. Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год. Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, каторае пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем. Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі. Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася "вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святамвадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд. Немагчыма ўявіць сабе каляды без містрэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень і скончвалася апошнім. У час зімовага сонцастаяння, як і астатнія такія ж даты, дзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Час лічыўся спрыяльным дзеля ведзьмароў ды нячысцікаў,што насылалі на зямлю траскучыя маразы, але ж таксама і дзеля варажбы, заклёнаў ды абярэгаў. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным. На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова "замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах. Нельга не узгадаць і пра "калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам "прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае. Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі, асабліва ў часы хрысціянства. А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню. Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час "жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні, якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі "ручайка”, усе магчымыя "даганялкі” хлопцамі дзяўчат, "баяры” і іншые. У атмасферы гульні, "несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле. У некаторых мясцінах ладзілі адмысловы "конкурс прыгажосці”. "Міс каляды” звычайна станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе. Другі дзень каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым. На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай. У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад "запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.
БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ: МАСЛЕНИЦА Масленицу праздновали в основном в восточных районах Беларуси среди православных (у католиков это запуски в последнюю неделю февраля). В субботу перед Масленицей поминали умерших, чтобы иметь их поддержку и помощь в будущей сельскохозяйственной работе. Большое значение во время этого праздника имела обрядовая еда – блины. Существовал обряд «Цягаць калоду». В нём принимали участие замужние женщины всей деревни. Гуляние шло всю ночь. Женщины ходили с песнями, криками, ауканьем по деревне с обрубком дерева (колодой). Если по дороге встречали мужчину, особенно неженатого, накидывали на него веревку и заставляли тянуть колоду, а сами цеплялись за неё, чтобы было тяжелее. Когда мужчина хотел быстрее избавиться от колоды, он платил женщинам выкуп. В некоторых деревнях «спраўлялі Уласа». В сани, убранные цветами, садилась хозяйка какого-либо двора, а остальные с песнями возили её по деревне. Всех мужчин, которые встречались по пути, хватали и начинали подбрасывать вверх, пока те не платили выкуп. Часто участницы шествия одевались в карнавальные костюмы «мужчин», «старцев», «цыган». К переодетым присоединялся музыкант (мужчина). Заходя в дом, они переворачивали посуду, раскидывали постель, одежду, буянили до тех пор, пока не получали от хозяев выкуп. Обойдя всю деревню, переодетые отправлялись в чью-нибудь просторную избу и гуляли там всю ночь, пели, танцевали. Пожилые, родня, кумовья, сваты ездили на этой неделе в гости друг к другу на украшенных повозках. У детей было свое развлечение: катание на санках. Молодёжь собиралась, когда темнело на улице: пела, плясала. Во время Масленицы в гости к бабке-повитухе шли женщины и молодые мужчины. После угощенья торжественно выводили её из дома, сажали в сани, а сами, впрягшись в них, возили бабку по деревне с шутками, песнями. В последний, воскресный, день Масленицы родственники ходили в гости друг к другу, к тёще «на блины» приходил зять с женой. Вечером семья в полном составе должна была ужинать вместе, так как с понедельника наступал Великий пост. Ели в основном молочное. В этот вечер во многих местах Беларуси проводился чрезвычайно интересный и торжественный обряд. После ужина хозяин садился в строгом и набожном настроении. К нему по очереди подходили братья и сыновья, после женщины, кланялись до земли и говорили: «Даруй, бацька родны, калі чым саграшыў(-ла) перад табой справай ці языком». Выслушав всех, хозяин в свою очередь кланялся до земли всему семейству, прося таким образом прощенья за все грехи и ошибки. На прощание с Масленицей обычно палили чучело – соломенную бабу или мужика. Пепел раскидывали по полю для большей урожайности. После революции и во время войны Масленицу официально не отмечали. В 1970–1980 гг. отмечался праздник «Проводы зимы». С 1990-х гг. начали возрождаться традиции празднования Масленицы в основном в деревнях, причём в каждом населенном пункте этот праздник имел свои особенности. В белорусских городах устраиваются праздники прощания с зимой: шествия сказочных персонажей, аттракционы, спортивные игры, катание на конях, угощение блинами. Для детей проводят театральные гуляния на улице, катание с горок. В школах многие учителя проводят беседу о взаимоотношениях в классе, где дети просят прощения друг у друга, у учителя, а он у них.
БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ: ГУКАННЕ ВЯСНЫ
Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю) . У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу. Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі. Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:
Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у! Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у! А зімачку забярыце - у-у-у-у! Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у! Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!
Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.
БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ: КУПАЛЛЕ
У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 - 24 чэрвеня па старым стылi) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле. Час яго святкавання – гэта «макушка» лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для селяніна пасля Купалля пачыналася самая адказная і гарачая пара – сенакосу і жніва. У аснове ўсёй купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці. Напярэдадні свята, вечарам моладзь ладзіла масавае шэсце па вуліцах вёскі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты – вянкамі, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле. Цэнтральнае месца, вакол якога разгортвалася свята, займаў рытуальны агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча, у сярэдзіну якога ў гонар жыццядайнага сонца ўстаўляўся высокі шэст з драўляным абсмаленым колам і прывязаным да яго жытнёвым снапом. Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, купаліся ў вадзе, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл, спальвалі іх выяву – ведзьму. Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (абавязкова яешняй), варажылі, плялі вянкі. Вянкі пляліся розныя: у адных месцах – толькі з кветак, у іншых – разнаквецце дапаўнялася галінкамі дуба, клёна, бярозы, сасны, елкі. Адны вянкі прызначаліся для таго, каб надзець на галаву або павязаць на пояс, з другімі – вялікімі, доўгімі і тоўстымі – дзяўчаты вадзілі карагоды. Зарукай моцнага кахання быў вянок, пакладзены ў карагодзе хлопцам ці дзяўчынай на галаву каханаму. Дзяўчаты кідалі вянкі праз вогнішча. Той з хлопцаў, што кахаў дзяўчыну ці хацеў ажаніцца, кідаўся выхапіць вянок з полымя. Мог і моцна апячыся, але усё ж выхопліваў, дэманструючы моц кахання. Заканчвалася свята ўсеагульным купаннем у рацэ і пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ен адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу. Усе ведаюць легенду, паводле якой у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. Каму ўдавалася сарваць кветку, павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш кветка ў адзін момант прападзе. Паводле народных уяўленняў, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь. Не адно стагодзе наші продкі спрабавалі знайсьці чароўную кветку. Можа, паспрабаваць дасягнуць жаданай мары, вышыўшы гэту таямнічую папараць-кветку?
|
Меню
Календарь
« Ноябрь 2024 » | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
Декабрь 2023 (4)
Ноябрь 2023 (1)
Октябрь 2023 (3)
Сентябрь 2023 (11)
Август 2023 (3)
Прогноз погоды
Ссылки
Категория: Вывучаем беларускую мову разам!
Добавил ysad170 6-02-2020, 12:43
Просмотров: 3 305
Комментарии (6)
|