Папулярызацыя беларускай мовыПаважаныя бацькі! Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа, гульні, казкi, традыцый, звычаі. ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску. |
Категория: Информация / Вывучаем беларускую мову разам!
Добавил ysad170 1-09-2020, 11:03
Просмотров: 3 559