Ваша дзіця пачынае наведваць дзіцячы садок.Ваша дзіця пачынае наведваць
дзіцячы садок.
Гэтае хваляванне паглыбляецца, калі дзіця не хоча развітвацца са звыклым і блізкім, адмаўляецца часам ісці ў групу. Мамы або яшчэ больш пачынаюць спагадаць дзіцяці, бывае, насуперак намаганням выхавальнікаў, або, стараючыся не рэагаваць на слёзы і просьбы сына ці дачкі моўчкі вядуць іх у садок. Ці ўсе дзеці паводзяцца аднолькава, пачынаючы наведваць садок? Адныя дзеці прыходзяць у групу упэўнена, уважліва разглядаюцца навокал, выбіраюць, чым ім заняцца і пачынаюць гуляцца. Другія робяць гэта з меншай упэўненасцю, больш назіраюць за выхавальнікамі і выконваюць прапанаваныя ім дзеянні. Трэція выяўляюць у дачыненні выхавальнікаў негатывізм, адхіляюць усе прапановы, баяцца не толькі расстацца, але нават адысціся ад мамы, доўга і голасна плачуць. Чым жа тлумачыцца такія розныя паводзіны дзяцей? Прычыны такіх паводзінаў могуць быць розныя: несупадзенне рэжыму ў сям'і з рэжымам саду, кепскія звычкі (смактанне суслы, люлянне на сон), няздольнасць заняць сябе цацкаю, несфармаванасць неабходных культурна-гігіенічных уменняў ды інш. Аднак галоўная прычына такіх паводзінаў - дзіця не мае досведу кантактавання з дарослымі і дзецьмі. Асабліва пакутуюць, пачынаючы наведваць садок, тыя дзеці, досвед якіх звужаны да мінімуму: мама - дзіця, бабуля - дзіця абмежаванае сямейным колам: бацька, маці, бабуля, дзядуля. Знаёміцца з новымі людзьмі, усталёўваць з імі кантакт такім дзецям вельмі цяжка. Чым вузейшае было кола кантактаў дзіцяці да садку, тым цяжэй дзіцяці, тым даўжэй будуць фармавацца ў яго дачыненні з выхавальнікам. Прывязанасць толькі да блізкіх, уменне кантактаваць толькі з імі, няздольнасць увайсці ў кантакт з чужымі вызначаюць характар паводзінаў. Калі досвед кантактавання дзіцяці з аднагодкамі абмежаваны, вялікая колькасць дзяцей у групе выклікае ў яго страх, імкненне абасобіцца, схавацца ад усіх. Тое ж дзіця, што мае досвед кантактаў з дарослымі, горнецца да выхавальніка, заглядае таму ў вочы, хоча пераканацца ў сталым падтрыманні. Дзеці, якія ўжо маюцца станоўчы досвед кантактавання з аднагодкамі, складаюць самую станоўчую групу паводле характару паводзінаў, і прызвычайваюцца яны да садку параўнальна хутка. У працэсе кантактавання дзіця спазнае навакольнае, даведваецца, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, вучыцца усталёўваць стасункі з дарослымі і дзецьмі. А галоўнае - у кантакце ён спазнае самога сябе, свае магчымасці. Таму, чым шырэйшую практыку кантактавання мае дзіця, тым лягчэй ён уваходзіць у дзіцячы калектыў, і, наадварот, чым меншы досвед дзіцяці, тым яму цяжэй. Кантактаванне дзіцяці звязана з гульнёю, з навучаннем, працаю. Яно успрымаецца як цалкам заканамерны працэс, які адбываецца сам па сабе. Таму дарослыя вучаць дзіця гуляцца, навучацца, працаваць і даволі рэдка вучаць уменню кантактаваць. Бацькі павінны зразумець, што кантактаванне як дзейнасць мае свае этапы развіцця і, фармуючы гэтую дзейнасць, неабходна іх улічваць. Адсутнасць кантактавання з іншымі людзьмі адмоўная ацэнка іх з боку дарослых, а часам адмоўны досвед кантактавання спараджаюць непажаданыя наступствы: няўменне дзіцяці усталёўваць кантакт. Абмежаванне кантактавання колам блізкіх адмоўна адбіваецца на адаптацыі сярод аднагодкаў, абумоўлівае негатыўную карціну яго паводзінаў, працяглае балючае прызвычайванне. Таму бацькі павінны імкнуцца памагчы дзіцяці хутчэй і раней пераадолець страх перад незнаёмымі дарослымі, спрыяць развіццю умення кантактаваць. Для гэтага трэба прыцягваць увагу дзіцяці да дзеянняў дарослых і дзяцей, разам разглядаць вынікі іх дзеянняў, выклікаць у яго станоўчае стаўленне да іх дзеянняў, пабуджаць звяртацца да чужога дарослага: "Аднясі спадарыні кніжку". "Пакажы спадару машынку". Можна прапанаваць зрабіць што-небудзь разам пахваліць дзіця, калі ён насмеліцца звярнуцца да незнаёмага чалавека і г.д. Калі дзіця ў першыя хвіліны губляецца, яшчэ больш прытуляецца да мамы, не трэба настойваць. Трэба даць яму магчымасць асвойтацца, разгледзець незнаёмага, а затым знайсці прычыну для супольнага кантактавання: прапанаваць разгледзець цацку сына, дачкі. |
Категория: Консультации психолога
Добавил ysad170 21-04-2020, 10:29
Просмотров: 1 573