Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку № 170 г.Гомеля. Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне выхаванцаў да роднай
мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя
магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе
звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай
культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі,
фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.
Паспяховаму далучэнню дзяцей да
беларускай нацыянальнай культуры ў яслях – садзе спрыяюць заняткі,
беларускія гульні.
|
Категория: Информация
Добавил ysad170 27-08-2020, 16:23
Просмотров: 8 452