Мiжнародны дзень роднай мовыЗ легендаў i казак былых
пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i
пшанiц,
З сузор`яў i сонечных
цёплых праменняў.
Ты выткана, дзiўная родная мова. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць
тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля
іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем
ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які
адзначаецца 21 лютага. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў
гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі —
беларуская. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень
жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку, напрыклад у
інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне
людзей ёю карыстацца. Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная
праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для
большасці грамадзян нашай краіны яна не з`яўляецца пастаянным сродкам зносін, а
ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.
19 лютага 2021 года ў дзяржаўнай установе
адукацыi «Яслi – cад № 170 г.Гомеля» адзачылi Міжнародны дзень роднай мовы.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да
беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем,
беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да
Радзімы.
Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ў яслях –
садзе спрыяюць заняткі, беларускія гульні.
|
Категория: Информация
Добавил ysad170 19-02-2021, 13:06
Просмотров: 1 280